Алесь Бяляцкі: займаюся распляценнем заблытаных нітак лёсу

Палітвязень, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі ў зняволенні вывучае лёсы рэпрасаваных беларускіх пісьменнікаў. Пра гэта ён паведамляе ў адным са сваіх лістоў.



bialiacki_sud33.jpg

Алесь Бяляцкі піша:

“Я зараз захапіўся Барысам Мікулічам і апошнія два тыдні перад Новым годам і ўжо два тыдні пасля Новага году — займаюся распляценнем заблытаных нітак ягонага лёсу і характару”.

А таксама:

“У “Новым часе” прачытаў артыкул Сяргея Чыгрына да стагоддзя Тодара Лебяды і прыемна мяне здзівіла ягоная жонка Бася Цыпіна, якая смела і адважна, з рызыкаю для сваёй свабоды заступалася за яго, і здолела выцягнуць усіх іх (Лебяду, Седнёва ды інш) на перасуд, дзе іх заспела вайна. Дзякуйчы ёй, яны не згінулі ў лагерах і напісалі што-кольвек вартае”.

Нагадаем, што ў гэтым годзе плануецца выхад кнігі Алеся Бяляцкага, у якую ўвойдуць публіцыстычныя артыкулы, а таксама успаміны, эсэ ды інтэрв’ю.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя