АМАПаўцаў, якія збівалі баранавіцкіх падлеткаў-фанатаў, не пакараюць

Аб тым, што праверка Упраўлення ўласнай бяспекі МУС датычна збіцця баранавіцкіх фанатаў скончана, паведамілі ў Беларускай федэрацыі футбола.



fanatybaranavichy78931_tml30_3f988.jpg

«Нам прыйшоў адказ з міліцыі і, паводле яго, дзеянні АМАПу законныя — праваахоўцы кіраваліся 26-28 артыкулам Закону Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў».
Але ўсё роўна гэты адказ выглядае досыць дзіўна, бо ў ім няма прававой адзнакі дзеянняў АМАПу, няма высновы Упраўлення ўласнай бяспекі.
Таму, я мяркую, што кропка ў гэтай справе не пастаўлена — пакуль што кіраўніцтва федэрацыі ў ад’ездзе, але па вяртанні разбіральніцтва будзе працягнута. Для нас гэта прынцыпова», — сказалі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола.
Паводле "Нашай Нівы"