АМАПавец пераблытаў агента ў цывільным са злачынцам і даставіў яго ў РАУС
Камічная і адначасова драматычная гісторыя адбылася ў Жлобіне з супрацоўнікам АМАП Аляксандрам Дубровым.
Перад хакейным матчам «Металург» (Жлобін) — Юнацтва (Мінск), дзе ён забяспечваў грамадскі парадак,
«Яго паводзіны мне падаліся дзіўнымі, я папрасіў яго прадставіцца і прайсці для разбіральніцтва, але ён адмовіўся», — распавёў Дуброў.
Толькі ў цывільным. Ён прыехаў з цэнтральнага апарата МУС для таго, каб праверыць, як арганізавана служба па ахове грамадскага парадку і забеспячэння бяспекі грамадзян.
Цяпер былы амапавец рыхтуе пазоў у суд на УУС Гомельскага аблвыканкама, які на падставе загаду міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча падпісаў загад аб яго паніжэнні ў пасады. «Я хачу
дамагчыся праўды і пайду да канца», — заявіў Дуброў.
* * *
Аляксандр Дуброў працаваў у АМАПе з 2011 года, з'яўляўся кіраўніком групы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт, па адукацыі ён настаўнік фізікі. Спачатку працаваў выхавальнікам у
дзіцячым санаторыі, затым — у школе, услед за гэтым пяць гадоў быў інспектарам па справах непаўналетніх у Петрыкаве. Пасля некалькіх перамог па рукапашным баі, самаабароне і стральбе атрымаў
прапанову служыць у АМАПе.
— А па факце здымання трэба абавязкова весці разбіральніцтва?
— У Лядовым палацы ўстаноўлена правіла, што без дазволу адміністрацыі здымаць нельга. Ну і на той момант галоўнай маёй задачай было вывесці яго з гэтага месца, бо незразумелыя былі
матывы яго здымання. Калі журналіст — пакажы дазвол. Адкуль я ведаю, можа, ён чакае, пакуль максімум людзей падыдзе сюды, каб выбух ажыццявіць?
— А калі б гэта было на вуліцы, то таксама здымаць трэба з дазволу?
— Калі на вуліцы, то здымаць можна без дазволу. Калі мне нешта не падабаецца, я магу проста адвярнуцца. Але я ўсё роўна маю права падысці і спытаць матывы здымання. Тут мяне насцярожылі
паводзіны чалавека і тое, што ён адмовіўся прайсці для разбіральніцтва. Калі ўзяць, напрыклад, выбух у мінскім метро, то прапаршчык, каля якога прайшоў грамадзянін з бомбай, атрымаў тры гады турмы.
За бяздзейнасць! А ў маім выпадку я не ведаю, калі б да яго не падышоў, а ён бы потым выбух зрабіў, то мяне, можа, потым таксама прыцягнулі за бяздзейнасць.
Пасля таго, як грамадзянін адмовіўся прайсці «для разбіральніцтва», Аляксандр Дуброў, паводле яго словаў, папярэдзіў пра намер прымяніць фізічную сілу.
«Ён паглядзеў на мяне і сказаў: «Ну ўсё, капітан, ты папаў», — успамінае амапавец. — Я, вядома, патэлефанаваў кіраўніцтву. Распавёў, што выйшла. Мне
сказалі зняць з яго кайданкі. Але і пасля гэтага Казлоўскі тузаўся і паводзіў сябе дзіўна, таму я зноў апрануў на яго кайданкі. Калі прыехалі ў РАУС, я зрабіў запіс у спецыяльнай кнізе, дзе мы
фіксуем факт ужывання фізічнай сілы і спецсродкаў. Што я зрабіў не так?»
Аляксандр Дуброў і па гэты дзень не разумее, што зрабіў няправільна. «Я ведаю, што міністр падпісаў загад аб паніжэнні мяне на пасадзе, на падставе якога ўжо кіраўніцтва УУС падпісала
свой. Гэта паніжэнне значыць, што ў АМАПе мне ўжо не служыць — толькі ў ДАІ ці участковым. У прынцыпе я быў гатовы пайсці ў ДАІ, напісаў рапарт, і там былі гатовыя мяне прыняць, нават маё
кіраўніцтва ў раёне падпісала згоду. Але вось кіраўніцтва вобласці палічыла, што ў ДАІ мне рабіць няма чаго. Я, відаць, недатыкальнага крануў, так мяне ва ўчастковыя прызначылі. Я лічу, што не
заслужыў гэтага, таму не выйшаў на службу».
Аляксандр Дуброў не выходзіць на службу з 22 кастрычніка. «Праводзілі праверку, вядома, па факце нявыхаду на службу, а гэта значыць, што ў органах я больш не працую, хоць з загадам аб
звальненні мяне пакуль не азнаёмілі. Сяджу дома. За гэты месяц зарплату, хутчэй за ўсё, не атрымаю, — працягвае ён. - Участковым працаваць не хачу, таму што заробак 3,6 мільёна, а мне яшчэ
25% з гэтай сумы аліментаў плаціць і на кватэру назбіраць. Гэта ж не амапаўскі заробак». Па словах Дуброва, ў АМАП ён зарабляў 5,2 мільёна, аднак і туды вяртацца ён не гарыць жаданнем.
«Ведаеце, ужо лепш тады ў будаўнічыя структуры. Там 10—12 мільёнаў я дакладна зараблю».
Што канкрэтна парушыў Дуброў і як павінны былі развівацца падзеі, калі адкруціць час назад? Як паводзіць сябе грамадзянам, якія могуць трапіць у такую сітуацыю? На гэтыя пытанні ў МУС палічылі
за лепшае не адказваць, спасылаючыся на дакументы для ўнутранага карыстання.
Кацярына Сінюк, news.tut.by