Амністыя завяршаецца. Палітвязні застаюцца за кратамі

У Беларусі завяршаецца амністыя, якая была прымеркавана да афіцыйнага свята Дзень рэспублікі 3 ліпеня.  



8d1ab60d_8113_4106_a159_1e78628cd70c_w268_r1_cx0_cy12_cw0.jpg

«Разгледжана пытанне ўжывання амністыі ў дачыненні да 14 155 асуджаных. Усяго падпадае пад дадзеную амністыю 15 068 чалавек, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі», — паведамілі Інтэрфаксу з МУС Беларусі.
З калоніяў вызвалена 2 671 чалавека.
5 322 вязнямі скарочаны тэрмін пакарання.
6 162 асуджаным адмоўлена ў амністыі.
Акрамя асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай, закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы» ад 9 ліпеня 2012 года, распаўсюджваецца на асуджаных, да якіх ужыта пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Пад амністыю не трапляюць тыя зняволеныя, у дачыненні да каго ўжывалася амністыя або памілаванне ў перыяд з 2005 па 2012 год. Амністыя не закране тых, хто злосна парушае парадак у папраўчых установах.
То бок палітвязні, якіх ў Беларусі 12 чалавек, пад амністыю не трапляюць.

svaboda.org