Анатоль Сідарэвіч: Мы бачым супрацьстаянне цывілізаванага народа і варварскай улады

Беларускі палітолаг і гісторык Анатоль Сідарэвіч выказаўся пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Фота tut.by

Фота tut.by

Колькі людзей ім трэба забіць і скалечыць дзеля ўтрымання ўлады?
Яны ўголас заяўляюць аб вайне.
Ім хочацца пусціць вялікую кроў, каб запалохаць, адбіць жаданне пераменаў.
Сваёй жорсткасцю, нялюдскасцю яны хочуць справакаваць бойню. Так і ўспамінаецца Энгельсава: яны “хочуць завабіць нас неадменна туды, дзе страляе ружжо і сячэ шабля”.
Хочацца верыць, што нашы жанчыны і мужчыны, наша моладзь, наш народ “такое задавальненне сваім ворагам… пэўна не даставіць” (зноў Энгельс).
Мы бачым супрацьстаянне цывілізаванага народа і варварскай улады.
Гістарычна цывілізацыя перамагае дзікунства і варварства. На жаль, не без ахвяраў.