Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА

У Андрэя дыябет 1 тыпу. Ён інсуліназалежны.

images__1__10.jpg

Палітвязень і кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко трапіў у медчастку СІЗА.
Ён знаходзіцца ў медыцынскай частцы ў СІЗА на Валадарскага. Прычыны невядомыя.
У Андрэя дыябет 1 тыпу. Ён інсуліназалежны — чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.