Андрэй Зельцэр, які загінуў у перастрэлцы на Якубоўскага, будзе пахаваны 6 кастрычніка
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў Андрэй Стрыжак.
Інфармацыі дадычна месца і часу развітання няма.
Перастрэлка на мінскай вуліцы Якубоўскага адбылася 28 верасня. У ёй загінулі айцішнік Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.
На момант здарэння ў кватэры таксама знаходзілася жонка Андрэя Зельцэра — яе затрымалі.