Па справе Андрэя Зельцэра затрыманыя не менш за 116 чалавек

Затрыманых па крымінальнай справе за каментары з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ больш за 110 чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Але лічба ўвесь час удакладняецца.

photo_2021_10_04_15_43_08.jpg

З 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

У дачыненні да затрыманых распачаты крымінальныя справы паводле артыкула 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і артыкула 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Па звестках на 4 кастрычніка, было затрымана больш за 110 чалавек — лічба ўвесь час удакладняецца. Большасць затрыманых не выйшлі на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання, сваякі часткі з іх дагэтуль не ведаюць месцазнаходжанне сваіх родных.