Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка на волі

На святыя Велікодныя дні кіраўнік дзяржавы сваім указам аб памілаванні вызваліў з вязніцы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава і яго давераную асобу, каардынатара кампаніі “Еўрапейская Беларусь Змітра Бандарэнку. Нядаўнія палітвязні ўжо дабраліся да Мінска, дзе былі горача і шчыра сустрэты сваякамі і сябрамі.



На святыя Велікодныя дні кіраўнік дзяржавы сваім указам аб памілаванні вызваліў з вязніцы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава і яго давераную асобу, каардынатара кампаніі “Еўрапейская Беларусь Змітра Бандарэнку. Нядаўнія палітвязні ўжо дабраліся да Мінска, дзе былі горача і шчыра сустрэты сваякамі і сябрамі.

Вестка пра тое, што папраўчую калонію ў Віцебску пакідае Андрэй Саннікаў, прыйшла яшчэ напярэдадні свята Уваскрашэння Хрыстова — увечары 14 красавіка. Самага вядомага беларускага палітвязня сустрэлі віцебскія актывісты дэмакратычных арганізацый, у тым ліку і былы палітзняволены Сяргей Парсюкевіч.

Карэспандэнту “Новага часу атрымалася датэлефанавацца ў Віцебск і коратка пагутарыць з Андрэем Алегавічам.

— Я спадзяваўся на вызваленне, пачынаючы ад 20 лістапада 2011 года, калі я падаў прашэнне аб памілаванні. Я спадзяваўся на гэта кожны дзень. А рэакцыі на маё хадайніцтва не было таму, што мэты былі крыху іншыя — не вызваленне, а знішчэнне. І не толькі мяне, але ўсіх палітзняволеных. Што да мяне асабіста, то зараз я збіраюся аднавіць сваё жыццё, якое проста разбурылі. Таму зараз усе мае думкі пра сям’ю, пра малодшага сына, пра маму, пра старэйшага сына — усё толькі пра гэта. Я вельмі добра адчуваў, што мяне падтрымліваюць тыя, хто на волі. Гэтая падтрымка, салідарнасць мяне не проста вызваліла, яна выратавала мне жыццё. Толькі дзякуючы гэтаму я і трымаўся.    

15 красавіка стала вядома, што калонію пакінуў і яшчэ адзін каардынатар кампаніі “Еўрапейская Беларусь, давераная асоба Андрэя Саннікава на апошніх прэзідэнцкіх выбарах Зміцер Бандарэнка.

— У мяне зараз шок і “трепет (усміхаецца). Я абсалютна не чакаў, што мяне вызваляць. Я слухаў “Свабоду. Даведаўся, што вызвалілі Андрэя, і думаў, што, можа, тыдні праз два і мяне адпусцяць. Але сёння з раніцы ўсё было вельмі нечакана. Я сам сябе замбіраваў на снежань, калі скончыцца тэрмін зняволення, хоць мяне сваталі на вызваленне ледзьве не з першых дзён, калі адзін пайшоў, другі, трэці… Таму тое, што са мной адбылося раней за снежань, — гэта проста супер. Што да ліставанняў, то я амаль усё атрымліваў, праўда, не ўсе лісты даходзілі. Ставіліся да мяне нармальна. Мы ж сіла, палітычная сіла. Тое, што лісты ідуць, тое, што ў газетах пішуць, тое, па тэлевізару кажа прапаганда… У кагосьці зайздрасць, у кагосьці павага, камусьці ўсё пофіг. Людзі вельмі розныя. Былі цікавыя кантакты, цікавыя сустрэчы, асабліва ў шпіталях, дзе я ляжаў. Але кантынгент сядзельцаў вельмі розны. Калі я сядзеў у СІЗА КДБ, там сядзелі таксама два падпалкоўнікі міліцыі і палкоўнік міліцыі. Калі я ўжо на “зоне пра гэта распавядаў, там казалі: “Ес-ес!!!. Сядзеў я і са следчым па асабліва важных справах, і з былым камандуючым артылерыі СПА. Былі там і бізнэсмэны, бандыты, гвалтаўнікі і гэтак далей. Так што там вельмі жорстка!

З вызваленнем, Андрэй Алегавіч і Зміцер! Чакайма, што злітуюцца кіроўныя сілы і над Міколам Статкевічам, Зміцерам Дашкевічам і Эдуардам Лобавым, над маладымі анархістамі, над Сяргеем Каваленкам, над Паўлам Севярынцам, які адбывае трохгадовую “хімію на захадзе Беларусі. Чакаем і верым.

Хрыстос уваскрос!!!