Апанентаў улады працягваюць затрымліваць на мяжы

Мінск, 3 чэрвеня. У суботу з цягніка Вільнюс — Мінск беларускімі памежнікамі быў зняты каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрый
Бандарэнка.




Былы палітзняволены, які ў турме перанёс складаную аперацыю на пазваночніку, на працягу двух тыдняў праходзіў рэабілітацыю ў санаторыі ў Друскінінкаі.

Мінск, 3 чэрвеня. У суботу з цягніка Вільнюс — Мінск беларускімі памежнікамі быў зняты каардынатар кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрый Бандарэнка.

Былы палітзняволены, які ў турме перанёс складаную аперацыю на пазваночніку, на працягу двух тыдняў праходзіў рэабілітацыю ў санаторыі ў Друскінінкаі.

Пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы на станцыі "Гудагай" яго знялі з цягніка, праверылі ўсе рэчы, а таксама правялі асабісты мытны надгляд. Праз некалькі гадзін Бандарэнку адпусцілі. У Мінск яму давялося дабірацца іншым цягніком і за свой кошт.

Паводле слоў Бандарэнкі, яго абшуквалі не проста беларускія мытнікі, а мытнікі Мытнага саюза — так было ўказана ў іх дакументах. Былы палітзняволены адзначыў, што два тыдні таму ён па асабістых справах выязджаў у Варшаву, але ніякіх праблем тады не ўзнікала.

Дзмітрый Бандарэнка выказаў меркаванне, што, магчыма, камусьці не спадабалася яго інтэрв'ю, якое ён даў у сярэдзіне мая журналістцы газеты "Народная воля" Марыне Коктыш. У інтэрв'ю каардынатар "Еўрапейскай Беларусі" зрабіў шэраг рэзкіх выказванняў, у тым ліку па ўмовах утрымання ў калоніях і СІЗА.

Нагадаем, 26 мая аналагічны інцыдэнт адбыўся і з Марынай Коктыш. Яе таксама знялі з цягніка  Вільнюс — Мінск, правялі асабісты вобыск і праверылі ўсе рэчы. "Выключны мытны кантроль — так называецца гэтыя працэдура ў Мытным кодэксе. Журналістцы, як і Дзмітрыю Бандарэнку, давялося дабірацца ў Мінск іншым цягніком.

Днём раней у Гудагаі былі затрыманы лідар незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, старшыня мінскай гарадской арганізацыі гэтага прафсаюза Ігар Комлік і рэдактар прафсаюзнага сайта praca-by.info Наталля Верашчагіна. Усе яны вярталіся з Вільнюса, дзе вялі перамовы з прадстаўнікамі літоўскіх прафсаюзаў. Ва ўсіх трох забралі на экспертызу грошы, у Верашчагінай — таксама ноўтбук і флэшку. Пасля надгляду ўсе былі адпушчаныя.

 

БелаПАН.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: