Апазіцыянеры затрыманыя на мяжы з Расіяй
Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка № 2 Мінск–Масква на станцыі Ворша. Яны былі дастаўлены ў Аршанскі РАУС. Супраць беларускіх апазіцыйных палітыкаў рыхтуюць адміністрацыйную справу. Гэта першы раз, калі невыязных апазіцыянераў не выпускаюць праз беларуска-расійскую мяжу. Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў у момант затрымання паспеў патэлефанаваць сайту charter.96, але гаварыць не мог.
Аляксандр Атрошчанкаў, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька былі знятыя з цягніка № 2 Мінск–Масква на станцыі Ворша. Яны былі дастаўлены ў Аршанскі РАУС.
Супраць беларускіх апазіцыйных палітыкаў рыхтуюць адміністрацыйную справу.
Гэта першы раз, калі невыязных апазіцыянераў не выпускаюць праз беларуска-расійскую мяжу.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў у момант затрымання паспеў патэлефанаваць сайту charter.96, але гаварыць не мог.
На працягу прыкладна пяці хвілін журналісты чулі, як яго, лідара партыі “Справядлівы свет Сяргея Калякіна і старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку спрабавалі вывесці з купэ цягніка.
Усе яны 28 сакавіка ў 22.05 меліся вылецець з Масквы ў Брусэль. Атрошчанкаў, акрамя таго, быў запрошаны на запіс інтэрв’ю для “Русской службы новостей у Маскве.
Паводле radyjo.net