Апазіцыянер падаў заяву на працу ў міліцыю

Міліцыянты сталі яго адгаворваць, распавядаючы пра свае малыя заробкі. Яраслаў Берніковіч, які нядаўна стаў беспрацоўным, вырашыў пашукаць новую працу. На вочы яму трапілася газета "Вольнае Глыбокае", дзе была абвестка пра вакансію ў мясцовай міліцыі.



biernikovic_0708.jpg

Яраслаў Берніковіч. Фота — svaboda.org

Паколькі апазіцыянер палічыў, што акурат падыходзіць пад усе патрабаванні, то ён і аднёс заяву.

Берніковіч: "Сабраў дакументы хуценька і аднёс. Там былі здзіўленыя дужа. Пачалі гаварыць, што тут маленькі заробак — ад двух мільёнаў. Што праца пераважна на камп'ютары: патрэбна набіраць базы. Што пяць чалавек падалі ўжо дакументы таксама. Так што — нічога не абяцаем, і ўсё, начальніка няма... Начальнік у адпачынку, а без яго вырашыць не могуць. Сказалі, што  патэлефануюць".

Берніковіч зазначае, што ў міліцыі яго ведаюць добра, бо горад маленькі. Цяпер апазіцыянер чакае: у міліцыі яму сказалі, што начальнік выйдзе з адпачынку 8 жніўня.

euroradio.fm