Апеляцыйны суд не задаволіў скаргу музыканта Кліма Маладжавага на жорсткі прысуд

Разгляд апеляцыі адбыўся ў Мінскім абласным судзе 14 лютага. Суддзя пакінуў без зменаў прысуд салісту «Botanic Project» Кліму Малажаваму — 9 гадоў за «незаконны абарот наркотыкаў».

klim_3_2.jpeg


Міліцыя затрымала Кліма і яго сябра Канстанціна Гарачага 27 ліпеня ў Маладзечна каля вёскі Крыніца. У іх знайшлі каля 40 грамаў гашышу і каля 17 грамаў высушанай марыхуаны.
Начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маладзечанскага РАУС Дзмітрый Сухоцкі паведамляў, што асноўным падазраваным па справе праходзіць «32-гадовы жыхар Маладзечна, заснавальнік вядомай музычнай групы, які выконвае музыку ў стылі рэгі». Ім аказаўся Клім Малажавы.
«Усё абвінавачванне пабудавана з вусных паказанняў Косці Гарачага, без найменшай доказнай базы, якая б сведчыла аб распаўсюдзе. Ні пазначаных грошай, ні тэлефонных размоў, ні аналізу геному — нічога. Дэманстратыўнае пакаранне дзіравай сістэмы проста па словах аднаго чалавека, — пішуць музыкі. — Хутка за касяк пачнуць расстрэльваць».
У выніку Канстанціну Гарачаму далі тры гады. 12 снежня мінулага года заснавальніка рэгі-гурта Маладзечанскі раённы суд прысудзіў да 9 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле belsat.eu