Апеляцыйны суд пакінуў у сіле прысуд Севярынцу

Сёння адбыўся апеляцыйны суд па справе палітвязняў Андрэя Войніча, Максіма Вінярскага, Яўгена Афнагеля, Ірыны Шчаснай, Паўла Севярынца, Паўла Юхневіча і Змітра Казлова. 

gi_28981_143084_big.jpeg


«Апеляцыйны суд пакінуў прысудПаўлу Севярынцу без змен. Адзінае, пералічылі 1 дзень СІЗА за 1,5 дня калоніі, таму Паша ўжо паўтара года адматаў. Засталося 5,5, калі падлічыць, але веру, што Бог падрыхтаваў для нас нешта зусім іншае»,напісала ў Фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец.
25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе суддзя Ірына Ланчава асудзіла Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага — на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — на 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Верагодна, іх прысуды таксама засталіся без змен.