Бухгалтар БелаПАН Кацярына Боева выйшла на волю

Астатнія супрацоўнікі застаюцца ў ІЧУ.

e9ybsnixsau6ztv.jpg

Бухгалтар БелаПАН Кацярына Боева адпушчаная на волю раніцай 28 жніўня пад абавязальніцтва аб яўцы. Яна застаецца ў статусе падазраванай.
Дырэктар і галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына і былы дырэктар агенцтва Дзмітрый Наважылаў застаюцца ў ІЧУ на Акрэсціна ў якасці падазраваных па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры).  
Як паведамілі БелаПАН адвакаты, абвінавачванні абодвум пакуль не прад'яўленыя.