Апладысменты загучаць зноў

Арганізацыі маўклівых акцый пратэсту спадзяюцца зладзіць другую хвалю мірнага выхаду на вуліцу беларусаў. Бліжэйшая дата — 21 верасня.



Арганізацыі маўклівых акцый пратэсту спадзяюцца зладзіць другую хвалю мірнага выхаду на вуліцу беларусаў. Бліжэйшая дата — 21 верасня.

Арганізатары “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі заклікаюць 21 верасня а 19-й гадзіне збірацца на цэнтральных вуліцах гарадоў і проста прагульвацца. Сімволіка, лозунгі, патрабаванні зноў не знайшлі месца ў планах тых, хто заклікае людзей аб’ядноўвацца і выходзіць на вуліцы. Аднак арганізатары не забараняюць прыносіць на акцыю, напрыклад, сцягі і плакаты. “Але людзі мусяць быць гатовыя да таго, што іх могуць затрымаць, а таксама да таго, каб бараніць іншых ад невядомых бандытаў у цывільным, — гаворыць каардынатар ініцыятывы “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі Вячаслаў Дыянаў.

Ён таксама паведаміў, што бліжэй да дня правядзення акцыі будуць сфармуляваныя і агучаныя патрабаванні да ўладаў.

Ініцыятыва “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі падтрымлівае і Народны сход, што рыхтуецца правесці апазіцыя ў гарадах Беларусі 8 кастрычніка. У прыватнасці, абяцаюць інфармацыйную падтрымку, агітацыйныя медыйныя матэрыялы.

“З улікам апошніх сацыялагічных даследаванняў пратэстныя настроі цяпер вышэй, чым летам. Калі летам многія з’язджалі, то цяпер яны ў гарадах. Людзі проста на месцы. Ёсць прамая сувязь паміж пратэстнымі настроямі і колькасцю людзей на вуліцах, таму мяркую, што восенню вулічныя акцыі будуць масавымі, — зазначае Дыянаў.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: