Arche разглядае магчымасці выхаду за мяжой
У літаратурнага і грамадска-палітычнага часопіса Arche будзе новы кіраўнік. Зараз вядуцца кансультацыі з людзьмі, якія могуць заняць пасаду галоўнага рэдактара. Алесь Пашкевіч гэтыя функцыі
выконваць не можа. Яго асоба не задавальняе органы рэгістрацыі, паведаміў выканаўца абавязкаў рэдактара выдання.
Да канца гэтага года рэдакцыя зробіць яшчэ адну спробу перарэгістраваць выданне ў Міністэрстве інфармацыі, патлумачыў Алесь Пашкевіч.
— Ілюзіяй мы ніколі не мелі наконт таго, што нас перарэгіструюць. Бо ў нас не настолькі прававая дзяржава. Таму на гэта мы не надта разлічваем. І на ўсялякі выпадак разглядаем іншыя
варыянты. Сакрату вялікага няма, то разглядаем варыянт выхаду часопіса за межамі Беларусі. Улічваючы тое, што на тэрыторыі Беларусі без рэгістрацыі з боку Міністэрства інфармацыі мы легальна
дзейнічаць не можам, то відаць гэта адзіны выхад.
У лістападзе кіраўніцтва часопіса даслала ў Міністэрства інфармацыі заяўку на перарэгістрацыю выдання, аднак праз месяц ведамства дакументальна зацвердзіла сваю адмову ў гэтай працэдуры.
"Галоўны рэдактара не адпавядае ўсім кваліфікацыйным патрабаванням, якія выстаўляюцца да чалавека, што мусіць займаць гэтую пасаду", — паведамілі прадстаўнікам Arche. Згодна
з новым заканадаўствам галоўным рэдактарам можа быць прызначаны чалавек з пяцігадовым стажам кіруючай працы ў СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя.