Арцём Анішчук, які «знік» з магілёўскай ПК-15, знайшоўся ў Гомелі

Жонцы з гомельскага СІЗА-3 прыйшоў ліст, у якім Арцём паведамляе, што з ім усё ў парадку, хіба што прастыў.

anischuk_909_1.jpg

Тэлеграм-каналы паведамляюць, што зняволены Арцём Анішчук, які «знік» з магілёўскай ПК-15, знайшоўся ў Гомелі. Яго жонцы з гомельскага СІЗА-3 прыйшоў ліст, у якім Арцём паведамляе, што з ім усё ў парадку, хіба што прастыў.

Нагадаем, у аўторак, 31 жніўня, жонка Арцёма Анішчук Вольга і ягоная адвакатка прыязджалі ў магілёўскую калонію, аднак там сказалі, што такога зняволенага там няма. На пытанні «Дзе ён? Куды перавялі?", начальнік калоніі адказаў, што Анішчук «выбыў», але куды адмовіўся гаварыць.

Раней Арцём Анішчук заяўляў аб катаваннях і збіцці ў Магілёўскай ПК-15.