Арганізатары дамоўных матчаў атрымалі да 3 гадоў абмежавання волі, футбалісты — буйныя штрафы

Суд Першамайскага раёна горада Мінска вынес прысуд па справе аб дамоўных матчах у беларускім футболе.

sport_1.jpg

Нагадаем, што шэраг футбалістаў і арганізатараў абвінавачваліся па 253-м артыкуле КК РБ (Подкуп удзельнікаў і арганізатараў прафесійных спартовых спаборніцтваў і відовішчных камерцыйных конкурсаў).

Абвінавачанымі па справе з'яўляліся футбалісты і трэнеры: Ілля Гаўрылаў ( «Граніт»), Уладзімір Макоўскі, Аляксандр Лебедзеў, Аляксандр Цішкевіч, Андрэй Парываеў, Юрый Рыжко (усе — «Іслач»), Віталь Жалудок, Вячаслаў Палазнік, Аляксей Саковіч, Ягор Гудзель (усе — «Ашмяны» — БДУФК), Юрый Сыраквашка, Сяргей Шуман, Ігар Жураўлёў (усе — «Прамень»), а таксама былы футбаліст Вячаслаў Замара і экс-баскетбаліст з Украіны Яраслаў Лемік.
Замару і Сыраквашку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады кожнаму.


sport__2.jpg

Макоўскаму — асноўнае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады.


sport__3.jpg

Лемік прысуджаны да штрафу ў памеры 4000 базавых велічынь (каля 92 000 рублёў).

Футбалістаў суд пакараў штрафамі на сумы ад 400 да 1200 базавых велічынь (гэта ад 9200 да 23 000 рублёў).
Шэрагу абвінавачаных прызначана дадатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з удзелам у прафесійных спартыўных спаборніцтвах, на розныя тэрміны ў залежнасці ад іх асобы, а таксама характару і ступені небяспекі дзеянняў.

Паводле sport.tut.by