Аршанскія актывісты шукаюць грошы, каб выкупіць дом Караткевіча

Аршанскае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Звяз» гатова выкупіць дом для стварэння культурнай прасторы.



fa398be2_46cd_49d7_b555_66bccc55e24e.jpg

Аршанскае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Звяз» гатова выкупіць дом Караткевіча для стварэння там культурнай прасторы.

Папярэднія перамовы з уладальніцай дома ўжо прайшлі. Калі менавіта «Звяз» выкупіць дом, у якім некаторы час жыў знакаміты пісьменнік, то сам дом захаваецца і стане публічнай пляцоўкай для правядзення грамадскіх і культурных мерапрыемстваў.

На перашкодзе стаяць фінансавыя пытанні. Як не камерцыйная арганізацыя «Звяз» ня мае сродкаў, каб адразу выплаціць усю суму і таму, літаральна на днях, плануе запусціць дабрачынны збор сродкаў праз краўндфандынгавую платформу «Талака».

У выпадку, калі сродкі не будуць сабраныя да верасня (у гэты час уладальніца дома хоча аформіць усе дакументы), то сябры арганізацыі гатовы ўзяць над домам шэфства — даглядаць за ім да таго часу, пакуль не змогуць выкупіць цалкам.

 www.radyjo.net