Асудзілі музыку Улада Плюшчава — басіста Zet, Крамбамбулі, PomidorOff

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска сёння, 4 жніўня, абвесцілі прысуд музыканту Уладу Плюшчаву — 2 гады зняволення, штраф і канфіскавалі аўто.

274541072_6975584012511796_2493495838315470866_n.jpg

Уладу Плюшчаву прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 6400 рублёў, пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Сяргей Будкін. Суддзя Алена Бушава палічыла, што Улад парушыў адразу тры артыкулы КК РБ: арт. 188 (публічная абраза гонару і годнасці), арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады), арт. 179, ч.1 (незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці). Таксама ў музыкі канфіскавалі аўто.

Улада Плюшчава затрымалі 12 красавіка, пад прымусам запісалі «пакаяльнае» відэа і асудзілі на 25 сутак — за тое, што хадзіў на маршы ў 2020-м і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы. Калі суткі скончыліся, Уладу прад'явілі абвінавачванні па крымінальных артыкулах, амаль тры месяцы музыка правёў у турме ў чаканні суда.