Баранавічы. Грамадскія актывісты на суботніку развешвалі шпакоўні

Рыгор Грык і іншыя баранавіцкія грамадскія актывісты ў суботу, 20 красавіка, правялі акцыю па развешванні шпакоўняў у скверы па вуліцы Фабрычная.



dsc00356.jpg

Баранавічы. Акцыя па развешванні шпакоўняў

Нагадаем, што актывісты горада Баранавічы неаднаразова звярталіся ў розныя інстанцыі: Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам, Савет Міністраў Беларусі, Міністэрства ЖКГ, Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь, адміністрацыю Прэзідэнта РБ, з просьбай вылучыць грашовыя сродкі для належнага ўтрымання гарадскіх вуліц і дарог.

remont_i_soderzhanie_gorodskih_ulic_i_dorog.jpg

Пад гэтай грамадзянскай ініцыятывай падпісалася каля 1000 чалавек. Аднак з усіх інстанцый прыходзілі адпіскі, у якіх грамадзян адсылалі ў Брэсцкі гарвыканкам.

Аднак Рыгор Грык не страціў спадзявання, што сёлета з бюджэту Брэсцкага аблвыканкама ўсё ж будуць вылучаны дадатковыя сродкі, каб палепшыць у Баранавічах стан гарадскіх дарог, і што гэтымі грашыма гарадскія ўлады распарадзяцца разумна, а не абмяжуюцца толькі ямачным рамонтам.

dsc00358.jpg