Баранавічы: Рыгор Грык будзе аспрэчваць забарону першамайскага пікета ў судзе

Лідар баранавіцкай прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгор Грык 27 красавіка падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы на рашэнне гарвыканкама аб забароне першамайскага пікета.



gryk_shod.jpg

— Я выканаў усе неабходныя ўмовы для правядзення масавага мерапрыемства: своечасова падаў заяву на пікет у гарвыканкам і асабістае абавязацельства, што самастойна будзе прыбрана тэрыторыя пасля правядзення пікета, а таксама створана група з 3-х чалавек для ажыццяўлення аховы грамадскага парадку. Таксама я заключыў неабходную дамову з гарадской паліклінікай па абслугоўванні нашай першамайскай акцыі салідарнасці працоўных, якая планавалася ў дазволеным гарвыканкамам месцы, — паведаміў Рыгор Грык.

Ён лічыць, што забарона пікета звязана не толькі з тым, што ўдзельнікі хацелі выказаць пратэст у сувязі з ростам коштаў і падзеннем заробкаў працоўных, але і з тым, што пікетоўшчыкі збіраліся патрабаваць адмены Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, які парушае правы грамадзян.

Планавалася, што ў пікетаванні прыме ўдзел каля 15 чалавек. Усе папярэднія заяўкі на правядзенне масавых мерапрыемстваў у Баранавічах, звязаных з днём салідарнасці працоўных, на працягу апошніх 10 гадоў таксама былі забаронены.

spring96.org