Барыс Хамайда ўшаноўвае памяць Каліноўскага ў Віцебску

Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер выйшаў у цэнтр гораду, на вуліцу Леніна, пад бел-чырвона-белым сцягам і з плакатам.


2019_11_22_lipka_hamajda_k_f1_1024x683.jpg

На ім напісана, што сёння ў Вільні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў — удзельнікаў паўстання 1863-64 гадоў.

2019_11_22_lipka_hamajda_k_f2_1024x683.jpg

Барыс Хамайда тлумачыць, што такім чынам ён выказвае салідарнасць з тымі, хто развітваецца сёння з нацыянальнымі героямі: "Больш за паўтара стагоддзі мы не ведалі, дзе пахаваны наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. І ў мяне сёння няма магчымасці быць там, на перапахаванні ў Вільні. І таму я выйшаў тут — з такім тлумачальным плакатам і пад бел-чырвона-белым сцягам".  

2019_11_22_lipka_hamajda_k_f4_1024x683.jpg

Мінакі спыняліся, чыталі надпіс на плакаце. Іхную ўвагу прыцягваў бел-чырвона-белы сцяг, які лунаў у цэнтры гораду. Барыс Хамайда наважыўся выйсці з ім, нягледзячы на тое, што сёння ў Віцебску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка, і на вуліцы як ніколі шмат міліцыі. Бо ён лічыць, што ўшанаванне памяці нацыянальных герояў Беларусі найважней за любыя акалічнасці —— нават за пагрозу быць затрыманым.

Паводле Радыё Рацыя