Барысаўскі райвыканкам: пранос бел-чырвона-белага сцяга на стадыён неправамерны
Барысаўскі райвыканкам адмоўна адказаў на афіцыйны запыт аб правамернасці праноса бел-чырвона-белага сьцяга на «Барысаў-Арэну».
![574a5e5ebef2762795e0559dbcb8ac7d.jpg 574a5e5ebef2762795e0559dbcb8ac7d.jpg](/img/v1/userfiles/images/574a5e5ebef2762795e0559dbcb8ac7d.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Блогер і грамадзянскі актывіст Антон Матолька звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з запытам аб правамернасці праноса бел-чырвона-белага сцяга на стадыён.
«Ці існуе забарона на пранос нацыянальнай сімволікі (бел-чырвона-белага сьцяга, дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з 1991 па 1995 гады) на футбольны стадыён «Барысаў-Арэна»? Калі такая забарона існуе, прашу паказаць спасылку на яе ў нарматыўных дакументах Рэспублікі Беларусь .
З павагай, Антон Матолька».
Як паведаміў Антон Матолька на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, адказ быў атрыманы за подпісам намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама Леаніда Вароніча.
Паводле belaruspartisan.org