БХД просіць павялічыць ужытак беларускай мовы ў дзяржаўных СМІ

У дзевяці гарадах Беларусі актывісты аргкамітэту па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" звярнуліся з калектыўнымі зваротамі ў рэдакцыі раённых і абласных газетаў з заклікам павялічыць ужыванне ў іх беларускай мовы.  



1361987309_5273fff4_24a7_481f_b834_8c696391c670.jpg

Гэтак, у Брэсце былі сабраныя і адасланыя подпісы ў абласную газету "Заря", паведаміў берасцейскі абласны каардынатар Зміцер Шурхай.

У Салігорску, як паведамляе Мікола Шаравар, адпаведныя звароты за подпісам 20 мясцовых актывістаў былі адпраўленыя на адрасы райвыканкама і газеты "Шахцёр" на рэагаванне. Акрамя таго, яшчэ адзін зварот "Аб стане роднай мовы ў навучальных установах" накіраваны на рэагаванне ў Палату прадстаўнікоў і райвыканкам.

У Баранавічах Алег Малашчанка накіраваў калектыўны зварот з просьбай павялічыць ужыванне роднай мовы ў газету "Наш Край", у Гомелі Алесь Сівакоў — у "Гомельскую праўду", у Мастах Уладзімір Каўшовік — у газету "Зара над Нёманам". У гарадзенскую абласную газету "Гарадзенская праўда" подпісы пад асноўным зваротам, ужо аддадзеным урэдакцыю, працягваюць даносіцца. "Мы збіраемся рабіць гэта перманентна", - адзначыў Мікола Воран.

Ідзе збор подпісаў і на Магілёўшчыне. Па словах Таісіі Кабанчук, у Бабруйску іх плануецца адаслаць у "Бабруйскае жыццё", а ў Магілёве, як паведаміў Яўген Дудкін, — у "Магілёўскія ведамсці". А ў суседнім з Бабруйскам Рагачове подпісы збіраюцца адаслаць у раённую газету "Свабоднае слова", паведаміў Аўген Ястрэмскі.

Прэсавая служба БХД

1361987292_e11bfaa2-5d49-4328-ba13-6063cac6e156.jpg

1361987211_0cefe4c4-6c87-47c9-bf25-cbe1753293ba.jpg

1361987266_9db3b4d6-0eac-4412-a75a-bc9d0369618f.jpg

1361987270_8542f856-ccd0-4cca-a12d-e2a54e3cf716.jpg