Георгі Дзмітрук зняў фільм пра Змітра Дашкевіча
Сустаршыня аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Георгі Дзмітрук зняў фільм пра беларускага палітвязня, лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча. Фільм называеццам "Зміцер Дашкевіч. Я веру". Яго прэм'ера адбылася ў Кобрыне падчас марфаону "Хваля Салідарнасці".
На прэзентацыі фільма прысутнічалі грамадскія актывісты, прадстаўнікі цэркваў і моладзь Кобрына.
У падмурку фільма ляжыць інтэрвію, якое лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч даў у 2008 годзе. Ідэя зрабіць з яго фільм з'явілася ў Георгія Дзмітрука пасля таго, як Зміцер Дашкевіч пасля падзеяў снежня 2010 года зноў апынуўся за кратамі.
"Гэтым фільмам я хацеў паказаць погляды Дзімы, яго матывацыю, тое, чам ён робіць так, а не інакш. Магчыма, ягоныя словы дапамогуць людзям, якія вераць і ў Бога, і Богу, і ў будучыню Беларусі, інакш паглядзець на сучаснасць. Бо ў нашы, здаецца, мірныя часы многія людзі за свае думкі і імкненне зрабіць Беларусь лепшай, павінны расплочвацца свабодай", - адзначыў Георгі Дзмітрук.
Фільм можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?
Паводле