Беларусь — гэта не Расія! Пікет беларусаў у Ню-Ёрку (фота)
У Ню-Ёрку беларусы Амерікі пратэставалі супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
![77085850_742368236281684_2776283481657835520_o.jpg 77085850_742368236281684_2776283481657835520_o.jpg](/img/v1/images/77085850_742368236281684_2776283481657835520_o.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
8 снежня ў Ню-Ёрку беларусы Амерікі правялі пратэст супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.
На акцыі беларусы выказалі сваю незадаволенасць гэтай падзеяй і прышлі падтрымаць сваіх суайчыннікаў, якія выйшлі на марш Вольных людзей у Мінску.
“Беларусь — гэта не Расія! Расія наш сусед. Беларусь — незалежная краіна”, — тлумачылі дэманстранты
Беларусы Амерыкі таксама ўдзячныя рускім і ўкраінцам, якія прыйшлі на іх на акцыю, каб далучыцца да беларускіх патрыётаў.