Беларусь пазычыць у Кувейта грошы на Гродзенскі абласны анкадыспансер
Беларусь пазычыць у Кувейта грошы на рэканструкцыю гарадской клінічнай бальніцы № 3 Гродна пад абласны клінічны анкалагічны дыспансер, паведамляе Еўрарадыё.
![БЕЛТА БЕЛТА](/img/v1/images/000019_1583853674_382735_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
БЕЛТА
Праект крэдытнага пагаднення сваім указам (№ 89 ад 10 сакавіка 2020-га) ухваліў Аляксандр Лукашэнка. Перамовы правядзе Міністэрства аховы здароўя, яго прадстаўнік падпіша дакументы.
Крэдыт складзе 24,5 млн долараў, яго прыцягнуць на 24 гады. Сродкі спадзяюцца атрымаць у 2020-2025 гадах ад Кувейцкага фонду арабскага эканамічнага развіцця.
Дарэчы, працы па рэканструкцыі бальніцы ўжо пачаліся. Плануецца пабудаваць лячэбны корпус са стацыянарам, анкалагічны амбулаторны дыспансер, корпус на сем аперацыйных аддзяленняў і г. д.