Беларусь плануе пашырыць бязвізавы рэжым на абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску

У Беларусі разглядаецца магчымасць распаўсюджвання бязвізавага рэжыму на абласныя аэрапорты і наземныя прапускныя пункты.

s12d.jpg

Такая інфармацыя была агучана 26 лістапада кіраўніком Мінэканомікі Беларусі Дзмітрыем Крутым.
Сёння міністр прыняў удзел у Беларуска-швейцарскім дзелавым савеце, на якім агучыў ідэю аб далейшым пашырэнні бязвізавых зон.
У прыватнасці, прапануецца спрасціць ўезд для замежнікаў у наземных прапускных пунктах і абласных аэрапортах.
Калі менавіта плануецца пашырыць бязвізавы рэжым, не ўдакладняецца.
Паводле belnovosti.by