Беларусь уваходзіць у Топ-50 краін па колькасці хворых каронавірусам

Па колькасці хворых на COVID-19 Беларусь займае 49-е месца з 220 краін і тэрыторый, які аналізуе міжнародны маніторынгавы сэрвіс worldometer.

1587465755_21_10__1_.jpg


Першыя пяць месцаў у спісе займаюць ЗША, Індыя, Бразілія, Расія і Францыя.

Сэрвіс дублюе звесткі беларускага Міністэрства аховы здароўя, піша Thinktanks.by.

Па агульнай колькасці хворых у сусветным рэйтынгу Беларусь займае 49-е месца, знаходзячыся паміж Балгарыяй і Ліванам.

Лагічна было б выказаць здагадку, што пазіцыя ў рэйтынгу залежыць ад колькасці насельніцтва. Але ў Балгарыі і Ліване колькасць жыхароў не дацягвае да 7 млн, тады як у Беларусі — звыш 9,4 млн жыхароў.

Немалую ролю пры ранжыраванні грае фіксацыя захворвальнасці ў розных краінах і ўзровень медыцынскага абслугоўвання. Да прыкладу ў В’етнаме, дзе пражывае звыш 97 млн чалавек, зафіксавана ўсяго 1440 хворых і 35 смерцяў ад каронавіруса.

З суседніх з Беларуссю краін у Топ-50, акрамя Расіі, уваходзіць Украіна, дзе зафіксавана 1 млн 19 тысяч тых, хто захварэў. У спісе Украіна займае 16 месца.