Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля.

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адчынілася выстава “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля.



fd95ec8df5dbeea25aa8e6c808bad583.JPG

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адчынілася выстава “Беларусь. 25 год пасля Чарнобыля.

Яе ініцыятарам з’яўляецца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прадстаўлена кампазіцыя тэматычных фотаматэрыялаў з суправаджальнай інфармацыяй аб наступствах чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, дзейнасці дзяржавы па пераадольванню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку міжнародным чарнобыльскім супрацоўніцтве. “Гэтая тэма будзе актуальная яшчэ многія-многія гады. Чарнобыль – гэта надоўга. А сёлетняя Фукусіма нагадвае нам, што ўсялякае можа быць, -- гаворыць дырэктар музэю Сяргей Вечар.

На выставе зроблена некалькі інсталяцый з прадметамі культурнай спадчыны пацярпелых тэрыторый. Ёсць многа фотаальбомаў, у тым ліку і з дзіцячымі малюнкамі на чарнобыльскую тэму. Наведвальніца выставы сказала, што, на яе погляд, экспазіцыя не поўная. На жаль тут адны фота, вельмі мала інфармацыі. Акцэнт зроблены на тое, што там жывуць людзі.  Я не спецыяліст, магчыма, не разумею ўсіх аспектаў гэтай катастрофы, але, як на мой погляд, лепш бы моцна забруджаныя землі пакінулі незаселенымі. Выстава пустая, адны фотаздымкі новабудоўляў і больш нічога. Гэтая аварыя прынесла столькі праблем, а тут пра гэта нічога няма.


Выстава “Беларусь. 25 год пасьля Чарнобыля будзе працаваць да 10 мая.