Беларусь далучаецца да сусветнага Тыдня малітваў за адзінства хрысціян

Сёння ва ўсім свеце распачынаецца міжнародны Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Рэлігійная падзея адбываецца ўжо ў сорак пяты раз. У Беларусі гэты Тыдзень праводзіцца з ініцыятывы Каталіцкага касцёла. У межах Тыдня малітваў пройдуць як мінімум дзве супольныя малітвы пры ўдзеле хрысціян з розных канфесій. Першая сустрэча хрысціян пройдзе 21 студзеня а 19.30 у мінскай катэдры, а другая малітва адбудзецца 24 студзеня а 18.30 у катэдры ў Гродна.



0e1bacf07b14673fcdb553da51b999a5.jpg

Сёння ва ўсім свеце распачынаецца міжнародны Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Рэлігійная падзея адбываецца ўжо ў сорак пяты раз. У Беларусі гэты Тыдзень праводзіцца з ініцыятывы Каталіцкага касцёла.

У межах Тыдня малітваў пройдуць як мінімум дзве супольныя малітвы пры ўдзеле хрысціян з розных канфесій. Першая сустрэча хрысціян пройдзе 21 студзеня а 19.30 у мінскай катэдры, а другая малітва адбудзецца 24 студзеня а 18.30 у катэдры ў Гродна.

У малітве можа прыняць удзел любы ахвочы незалежна ад таго, да якой канфесіі ён прыналежыць. Дарэчы, у гэтым годзе права на складанне тэкстаў малітвы атрымалі вернікі Польшчы. Перад распаўсюдам тэкстаў у іншыя хрысціянскія краіны яны мусілі быць зацверджаныя Папскай Радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Азнаёміцца і раздрукаваць малітвы можна з афіцыйнага сайта Касцёла на Беларусі catholic.by.

Паводлеwww.radyjo.net