Беларусь–Еўропа: апошнія навіны

Пачаў працу сайт Беларускага еўрапейскага форума. Сайт прапануе апошнюю інфармацыю пра мерапрыемства, яго падрыхтоўку, арганізацыю, а таксама адказы на шэраг іншых пытанняў.

На сайце можна знайсці інфармацыю пра склад аргкамітэта, адказы на пытанні, якія даты­чаць арганізацыі Беларускага еўрапейскага форума (БЕФ), ягоныя мэты і задачы.

У раздзеле «Беларусь — Еўропа: апошнія навіны» акумулююцца навіны, датычныя Беларускага еўрапейскага форума, а таксама развіцця ўзаемаадносінаў Беларусі і Заходняй Еўропы.

У спецыяльным раздзеле размяшчаюцца матэрыялы аналітыкаў, прысвечаныя дачыненням Беларусі і краін Еўрасаюза. На сайт, па меры падрыхтоўкі, будуць выстаўляцца афіцыйныя дакументы БЕФ.
Кожны наведвальнік сайту http://euraforum.info можа пакінуць заяўку на ўдзел у сходах па вылучэнню дэлегатаў на форум. Для гэтага неабходна запоўніць адмысловую форму, якая размешчана ў раздзеле «Рэгіянальныя сходы». Там жа ёсць магчымасць пазнаёміцца з вынікамі правя­дзення сходаў у рэгіёнах краіны.
Прэс-служба Руху «За Свабоду»