Беларусь накіруе самалёты ў найбуйнейшыя ўкраінскія гарады
Украіна і Беларусь абмеркавалі магчымасць адкрыцця авіярэйсаў з Мінска ў Харкаў, Луганск, Данецк і Адэсу.
Як паведаміў прэс-сакратар Пасольства Украіны ў Беларусі Аляксей Емельяненка, пра гэта ў пятніцу ішла размова на сустрэчы пасла Украіны ў Беларусі Віктара Ціханава і міністра транспарту і камунікацый
Беларусі Івана Шчэрбы, прысвечанай пытанням двухбаковага супрацоўніцтва ў транспартнай сферы.

В. Ціханаў станоўча ўспрыняў прапанову І. Шчэрбы аб неабходнасці пашырэння геаграфіі палётаў па Украіне самалётаў беларускіх авіякампаній. Пасол Украіны выказаў гатовасць разам з беларускім бокам
разгледзець магчымасць адкрыцця авіярэйсаў з Мінска ва ўсходнім і паўднёвым кірунку - ва ўкраінскія гарады Харкаў, Данецк, Луганск, Адэсу.
І. Шчэрба таксама паведаміў аб намерах беларускага боку актывізаваць выкарыстанне ўнутраных водных артэрый абедзвюх краін для транспарціроўкі грузаў. А таксама распавёў аб планах Беларусі
інтэнсіфікаваць выкарыстанне Днепра-Бугскага канала, у прыватнасці, у турыстычных мэтах і для грузавых перавозак.
Паводле УНІАН