Беларусы Польшчы і Украіны разам

13 кастрычніка Беларускі Дом у Варшаве і Беларускі Цэнтр ва Украіне ў варшаўскай сядзібе Беларускага дома падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.



Супрацоўніцтва двух замежных устаноў "незалежнай Беларусі" будзе грунтавацца на каардынацыі праектаў і мерапрыемстваў з мэтай паспрыяць усталяванню трывалых беларуска-польскіх і
беларуска-ўкраінскіх адносін а з тым --  наладжванню і пашырэнню польска-украінскіх сувязяў па беларускаму пытанню.



13 кастрычніка Беларускі Дом у Варшаве і Беларускі Цэнтр ва Украіне ў варшаўскай сядзібе Беларускага дома падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Супрацоўніцтва двух замежных устаноў "незалежнай Беларусі" будзе грунтавацца на каардынацыі праектаў і мерапрыемстваў з мэтай паспрыяць усталяванню трывалых беларуска-польскіх і беларуска-ўкраінскіх адносін а з тым --  наладжванню і пашырэнню польска-украінскіх сувязяў па беларускаму пытанню.

Ад імя Беларускага Дома ў Варшаве дамову падпісалі яго сузаснавальнікі Алесь Зарэмбюк і  Зміцер Бародка. Беларускі цэнтр ва Украіне прадстаўляў яго стваральнік Вячаслаў Сіўчык.

Магдалена Вольга Альшэўская, Беларускі Дом Інфармацыйны

------------------------------------------------------------

На здымку злева на права: Алесь Зарэмбюк,  Вячаслаў Сіўчык, Зміцер Бародка

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: