Беларускі еўрапейскі форум

На гэтым тыдні пачаў працу аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форума.



У першым пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый Рух «За Свабоду», «Малады фронт», ПСП, БХД, «Правы альянс», «Маладая
Беларусь», МХСС «Маладыя дэмакраты» і лідэры шэрагу рэгіянальных арганізацый.



Беларускі еўрапейскі форум вырашана правесці ў сярэдзіне лістапада. На пасаду старшыні аргкамітэта аднагалосна абраны Аляксандр Мілінкевіч, які правёў першае пасяджэнне.

На гэтым тыдні пачаў працу аргкамітэт Беларускага еўрапейскага форума.

У першым пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый Рух «За Свабоду», «Малады фронт», ПСП, БХД, «Правы альянс», «Маладая Беларусь», МХСС «Маладыя дэмакраты» і лідэры шэрагу рэгіянальных арганізацый.

Беларускі еўрапейскі форум вырашана правесці ў сярэдзіне лістапада. На пасаду старшыні аргкамітэта аднагалосна абраны Аляксандр Мілінкевіч, які правёў першае пасяджэнне.

Склад аргкамітэта застаецца адкрытым. Да працы па арганізацыі форума могуць далучацца іншыя пaрадстаўнікі грамадскіх і палітычных структураў. З гэтай нагоды лідэр Руху «За Свабоду» плануе распаўсюдзіць адпаведны зварот.

З мэтай арганізацыі правядзення рэгіянальных сходаў, на якіх будуць вылучацца дэлегаты, прынята рашэнне пра стварэнне абласных аргкамітэтаў, а таксама складзены папярэдні графік правядзення абласных нарадаў.

Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: