Беларускіх актывістаў запрашаюць ва ўкраінскія лясы

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" запрашае 25–26 лютага актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый прыняць удзел у экстрэмальным змаганні "Сцежкамі Герояў Добраахвотнік–2012" імя Кліма Савура. Мерапрыемства пройдзе ў Ровенскай вобласці і будзе прысвечана камандзіру Украінскай паўстанцкай прміі Кліму Савуру ды ўсім ваярам УПА.



f752582986d70327ae2e8dd9aea7f976.jpg

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" запрашае 25–26 лютага актывістаў беларускіх дэмакратычных арганізацый прыняць удзел у экстрэмальным змаганні "Сцежкамі Герояў Добраахвотнік–2012" імя Кліма Савура. Мерапрыемства пройдзе ў Ровенскай вобласці і будзе прысвечана камандзіру Украінскай паўстанцкай прміі Кліму Савуру ды ўсім ваярам УПА.
Камандам па 3–5 чалавек прапануецца за 30 гадзінаў пераадолець каля 60 кіламетраў палескіх лясоў. Пры гэтым кожная каманда павінна будзе адзначыцца на кантрольных пунктах, якія будуць звязаныя з барацьбой УПА.
Акрамя фізічных нагрузак ды арыентавання ў дзікай пушчы, дзе ўсё аднолькавае, кожны ўдзельнік змагання азнаёміцца з рэальнымі сведчаннямі пра барацьбу ўкраінскіх партызанаў. Пераможцы змагання будуць нагароджаныя не толькі маральным задавальненнем, але і каштоўнымі прызамі.
Прызавы фонд змагання складае 5000 тысяч грыўняў.
Больш падрабязна аб змаганні: www.dobrovolec.org.ua
Добраахвотнік–2008: http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=WzGrelsJfVc
Паводле прэс-службы ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс