
26 студзеня Беларуская чыгунка здолела часткова ліквідаваць
наступствы хакерскай атакі (афіцыйна пра яе не згадваюць). Стала магчымым
купіць анлайн квіткі на цягнікі з нумераванымі месцамі. А вось пра аднаўленне
магчымасці набыцця квіткоў на цягнікі з ненумераванымі месцамі паведамілі
толькі 3 лютага.
Хакеры-партызаны заяўлялі, што спрабавалі стварыць перашкоды ў дастаўцы ў нашу краіну расійскіх войскаў. Яны патрабавалі вызваліць 50 беларускіх палітвязняў ды спыніць фармаванне ў Беларусі групоўкі войск РФ.