PandaDoc канчаткова ліквідавала юрыдычную асобу ў Беларусі

PandaDoc пачала працэс ліквідацыі ў Беларусі 22 лютага 2021 года. Амаль праз год ліквідацыя завяршылася, паведамляе dev.by.

Фота onliner.by

Фота onliner.by

3 лютага 2022 года беларуская юрыдычная асоба PandaDoc выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестра.

У 2021 годзе PandaDoc адкрыла офісы ва Украіне і Польшчы.

Улетку 2020 года Мікіта Мікада і Сяргей Барысюк ініцыявалі стварэнне прыватнай ініцыятывы па зборы грошай для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

Ужо ў верасні ў мінскім офісе кампаніі прайшлі ператрусы. Чатыры супрацоўнікі PandaDoc аказаліся ў СІЗА, іх абвінавацілі ў махлярстве. Пазней траім з іх змянілі меру стрымання і выпусцілі з СІЗА. Даўжэй за ўсіх у няволі ўтрымліваўся Віктар Куўшынаў, ён выйшаў на волю толькі ў жніўні, праз амаль год пасля затрымання.