Беларускія дзеячы заклікаюць выбраць беларускую мову падчас перапісу насельніцтва

Беларускія дзеячы заклікаюць грамадзян да выбару беларускай мовы як роднай у перапісе насельніцтва. У выказваннях пра родную мову нярэдка ўзгадваюцца дыялекты, якія нас адрозніваюць і аб’ядноўваюць адначасова.

pierapis_833x833_muzyka_1.jpg

Тэолаг, рэлігіязнаўца Наталля Гарковіч кажа Радыё Рацыя:

— Калі мая палесская бабуля прыехала ў Менск і пайшла ў царкву, то падчас набажэнства было чытанне на беларускай мове. Яна прыйшла з царквы і сказала: “Слухатэ, я всэ разумію”. Нашы рэгіёны досыць адрозніваюцца адзін ад аднога. Але тым не менш, афіцыйная мова ўсё ж, мне падаецца, з’яўляецца для ўсіх нас роднай.

Любая мова існуе, калі ёсць яе дыялекты, лічыць гісторык, супрацоўнік Беларускай акадэміі навук Аляксандр Доўнар:

— Я стараюся гаварыць на тым дыялекце, на якім я вырас. Дзядуля і бабуля са мной гаварылі па-беларуску, і я лічу, калі я буду гаварыць не па-беларуску, не на маёй роднай мове, на якой са мной гаварылі мае бацькі і дзяды, то гэта пэўная непавага да іх.

Перапіс насельніцтва абдудзецца з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. 


Паводле www.racyja.com