Беларускія настаўнікі дапамогуць сыну палітзняволенай

Дапамогу ў навучанні сыну палітзняволенай Ларысы Шчыраковай неабыякавыя беларусы прапанавалі вельмі хутка.

photo_2022_12_29_18_44_13.jpg

Беларускія настаўнікі ўзялі пад апеку сына палітзняволенай, паведамляе выданне «Штодзень».

Пра сапраўдны калядны цуд распавяла на сваёй старонцы ў ФБ гамяльчанка Святлана Кароль. У яе паведамленні гаворыцца пра тое, што неабыякавыя беларусы хутка адгукнуліся на заклік палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай.
Некалькі настаўнікаў на добраахвотнай аснове пагадзіліся падцягнуць вучобу 16-гадовага сына Ларысы Святаслава.
«Настаўнікі па фізіцы, хіміі і матэматыцы для сына Ларысы Шчыраковай знайшліся вельмі хутка. Дзякуй, родныя беларусы!» — напісала Святлана Кароль.

Ларыса Шчыракова некалькі месяцаў таму ў сацыяльных сетках звярталася да беларусаў з просьбай дапамагчы з вучобай яе сыну, калі яе арыштуюць.

Хлопца таксама днямі забралі з прытулку — яго бацька прыляцеў у Беларусь і здолеў сабраць неабходныя для гэтага дакументы.