У Беларусі плюс сем палітзняволеных. Цяпер іх у спісах 1455
Праваабаронцы папоўнілі спіс палітычных зняволеных, дадаўшы ў яго сем чаалвек.
Палітвязнямі прызнаныя:
Уладзіслаў Вайна, асуджаны паводле арт. 361-4 КК на два гады калоніі за перасылку відэа самалётаў у “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал;
Валянцін Федарэнка, узяты пад варту паводле арт. 361-4 КК;
Віктар Вяршына, узяты пад варту паводле арт. 361-2 за перавод грошай для падтрымкі "экстрэмісцкага фармавання";
Аляксандр Зіязетдзінаў, асуджаны паводле арт. 361-2 КК на тры гады калоніі за перавод грошай на карысць пратэснага рэсурсу;
Сяргей Нікіцюк, асуджаны паводле арт. 368 і арт. 361-4 КК на тры гады калонии за каментар "трапло" на адрас Лукашэнкі і перасылку здымка бюлетэня падчас рэферэндуму на адрас “экстрэмісцкага” тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем;
Анастасія Петрачэнка, узятая пад варту паводле арт. 361-2 за пералік грошай на карысць беларускага фармавання Узброеных сіл Украіны;
Мікалай Куляшоў, узяты пад варту паводле ч. 3 арт. 371 КК і ч. 1 арт. 361 КК за аказанне дапамогі грамадзянам, якіх пераследуюць з палітычных матываў, у таемным перасячэнні мяжы Беларусі.
Паводле праваабаронцаў, агулам у Беларусі цяпер 1455 палітвязняў. Хаця насамрэч іх значна больш.