Павел Севярынец адзначае Дзень народзінаў — дзявяты раз за кратамі
Павел Севярынец — пісьменнік, палітык і сузаснавальнік партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», адзначае сёння 46-ты Дзень народзінаў. І чарговы раз — за кратамі.
![gi_28981_143084_big_1_1_1.jpeg gi_28981_143084_big_1_1_1.jpeg](/img/v1/images/gi_28981_143084_big_1_1_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Апошні раз Паўла затрымалі супрацоўнікі міліцыі яшчэ 7 чэрвеня 2020 года. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная — за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Аднак з сутак яго не выпусцілі, завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).
![25 гадоў «Маладому Фронту»! На вайне і за кратамі. Як склалася жыццё лідараў арганізацыі? 25 гадоў «Маладому Фронту»! На вайне і за кратамі. Як склалася жыццё лідараў арганізацыі?](/img/v1/images/_dsc8708_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Суд адбыўся амаль праз год — 25 траўня 2021-га ў Магілёўскім абласным судзе яго асудзілі на 7 гадоў калоніі строгага рэжыму. Судзілі разам з блогерам Змітром Казловым, грамадскай актывісткай Ірынай Шчаснай, актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» Яўгенам Афнагелем, Паўлам Юхневічам, Максімам Вінярскім і Андрэем Войнічам.
У красавіку 2022 года адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара «Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі» злосным парушальнікам рэжыму. Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў.
![Вольга Севярынец расказала пра спатканне ў турме з Паўлам Севярынцам «Праз каханне Бог асвячае беларускія турмы»: Вольга Севярынец расказала пра спатканне з мужам](/img/v1/images/106517469_2861794640597664_5267491286690178728_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![Павел Севярынец: Наш сцяг — светлы сцяг Хрыста Павел Севярынец: Наш сцяг — светлы сцяг Хрыста](/img/v1/images/20200607123638_img_0917_logo_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У чэрвені Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.
Цяпер Павел Севярынец адбывае пакаранне ў шклоўскай папраўчай калоніі № 17. Павіншуйце вязня лістамі, паштоўкамі ці тэлеграмамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.
![«Сустрэча аслоў з дурнямі». Як «Малады Фронт» амапаўцаў затроліў «Сустрэча аслоў з дурнямі». Як «Малады Фронт» амапаўцаў затроліў](/img/v1/images/00191_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![«Спачатку ліст, пасля малюнак». Вольга Севярынец пра тое, як з малюнкаў Паўла Севярынца пачалі рабіць паштоўкі «Спачатку ліст, пасля малюнак». Вольга Севярынец пра тое, як з малюнкаў Паўла Севярынца пачалі рабіць паштоўкі](/img/v1/images/270953624_459853809003953_630150869537832106_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)