Беларускія памежнікі дапамаглі заблукаўшаму літоўцу вярнуцца дадому
82-гадовы літовец заблукаў і апынуўся ў Беларусі. Смаргонскія памежнікі выявілі яго 11 красавіка, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

Мужчына знаходзіўся ў стомленым стане, не змог патлумачыць мэту і месца свайго знаходжання. У ходзе разбіральніцтва было ўстаноўлена, што ён пражывае недалёка ад мяжы з Беларуссю. Праз сталы ўзрост iншаземец не зарыентаваўся на мясцовасці і выпадкова трапіў на тэрыторыю Беларусі.
Дзядулі аказалі першую дапамогу. Затым яго перадалі літоўскім памежнікам.