Беларусы больш не хочуць плаціць за «СБ. Беларусь сегодня». Вось петыцыя

На сайце petititons.by з'явілася петыцыя, дзе беларусы просяць выключыць з пераліку сродкаў масавай інфармацыі, якім будзе аказаная падтрымка з бюджэту, газету, заснаваную Адміністрацыяй прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня».

unnamed_216.jpg

Аўтары петыцыі напісалі: «лічым, што калі адміністрацыя прэзідэнта хоча мець свой друкаваны орган, няма чаго яго ўтрымліваць за кошт падаткаплацельшчыкаў краіны. У Адміністрацыі Прэзідэнта ёсць уласнае кіраванне справамі, якое вядзе паспяховы Міжнародны бізнес і здольна самастойна вырашаць задачы па фінансаванні выданняў, заснаваных Адміністрацыяй Прэзідэнта».
Аўтары лічаць, што бюджэтныя сродкі, якімі Савет Міністраў збіраецца датаваць газету «СБ. Беларусь сегодня», трэба перанакіраваць, напрыклад, на закупку вострадэфіцытных лекаў па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, неабходных народу Беларусі.
На момант напісання навіны ў петыцыі ўжо было амаль 1800 подпісаў.
Паводле citydog.by