Беларусы сталі набываць больш алкаголю
За паўгода алкаголю прадалі на 3,2%, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

За 6 месяцаў у Беларусі прадалі алкагольных напояў і піва на 1,8 мільярдаў рублёў. Гэта 8,6% ад усяго рознічнага гандлю ў Беларусі.
Продаж гарэлкі ў параўнанні з першым паўгоддзем мінулага году вырас на 1,1%, піва прададзена больш на 4,4%, вінаграднага віна прадалі больш на 2,7%.
Доля алкагольных напояў у агульнай колькасьці прададзенага алькаголю выглядае так:
Гарэлка – 46,9%Піва – 21,2%Пладовыя віна – 11,7%Астатняе – каньяк, шампанскае ды іншыя алькагольныя напоі.