Беларусы збіраюць грошы сям'і, дзе маці скончыла жыццё самагубствам пасля адабрання дзяцей

Таццяна Боўшыс скончыла жыццё самагубствам пасля таго, як сацыяльныя службы забралі ейных чацвярых дзяцей у прытулак за антысанітарыю ў доме. Цяпер неабыякавыя распачалі кампанію збору неабходных рэчаў, каб муж загінулай, Андрэй Боўшыс, мог атрымаць дзяцей назад, піша Белсат.

zdymak_ekrana__2019_02_16_18_18_20.png

Сацыяльныя службы абяцаюць, што дзяцей аддадуць, калі мужчына знойдзе працу ў Воранаве і давядзе да ладу кватэру, каб туды можна было засяліць дзяцей. Андрэй працуе жывёлаводам за 350–400 рублёў.
Гэтак званае дзяржаўнае забеспячэнне ў прытулку каштуе каля 800 рублёў — за кожнае дзіцё па 200 рублёў. Грошы будуць паступова спаганяць з бацькі.
Сям’і патрэбная мэбля, кухоннае начынне, свяцільнікі, жырандолі і г. д.
Паводле Андруся Козела, ужо каля 40 чалавек хочуць ахвяраваць розныя рэчы.
«Бліжэйшыя тры дні будзем ездзіць збіраць рэчы. Цяпер патрэбныя валанцёры-грузчыкі. Я аплачу аўта, каб усё даставіць. Адгукнуліся яшчэ дзве асобы з аўтамі, на якіх мы пазбіраем дробныя рэчы.
А ў панядзелак будзем ездзіць на грузавіку па горадзе і збіраць буйнагабарытную мэблю. Было б добра, калі б знайшліся яшчэ валанцёры, гатовыя перацягнуць канапы і шафы з кватэраў у грузавік»
, — распавядае Андрусь.
Кантакты Андрэя Боўшыса:

+375 29 993 57 80
Рэквізіты карткі:
Андрей Бовшис
Карта Белкарт. Белагропромбанк
9112 1100 2951 2111
До 04/19
Трагедыя здарылася ў вёсцы Вайкунцы Воранаўскага раёну 7 лютага. Дзяцей забралі за антысанітарыю. Увечары Таццяну Боўшыс знайшлі ў пятлі.
Аналагічны выпадак адбыўся літаральна за два дні да гэтага. Жыхарка Гомельскай вобласці Вольга скончыла жыццё самагубствам з-за ціску сацапекі. Сюжэт гэтаму прысвяціў на сваім канале "Рудабельская паказуха" блогер з Акцябрскага Андрэй Павук.