Беларусы зладзілі акцыю пратэсту на самай высокай геаграфічнай кропцы краіны
На гару Дзяржынская ўзышло шмат людзей з БЧБ-сцягамі.
У суботу па краіне праходзяць шматлікія акцыі пратэсту — маршы па раёнах, ланцугі салідарнасці, дваравыя імпрэзы. Галоўны прыз за арыгінальнасць заслугоўвае, бадай, акцыя, якая прайшла ў Дзяржынскім раёне. Там пратэстоўцы ўзышлі на гару Дзяржынскую — самую высокую кропку Беларусі (345 метраў над узроўнем мора).
Як адзначае «Куку», у флэшмобе прынялі ўдзел жыхары Дзяржынску, Фаніпалю, Стоўбцаў, а таксама сталічных мікрараёнаў Міхалова і Грушаўка.