«Белавія» адмяніла рэйсы ў восем краін
«Белавія» адмяняе палёты ў восем краін. Кампанія адзначае, што сітуацыя склалася па незалежных ад яе прычынах.
Кампанія з 27 мая па 30 кастрычніка не будзе выконваць палёты ў наступныя гарады:
- Варшава;
- Мілан;
- Амстэрдам;
- Рым;
- Франкфурт;
- Берлін;
- Мюнхен;
- Гановер;
- Вена;
- Брусель;
- Барселона;
- Калінінград.
«Пасажыры могуць змяніць дату вылету білета або вярнуць поўны кошт без штрафаў на працягу года з моманту набыцця для нявыкарыстаных і часткова выкарыстаных авіябілетаў. Для афармлення вяртання неабходна звярнуцца па месцы куплі білетаў», — гаворыцца ў паведамленні «Белавія».
Кампанія адзначае, што сітуацыя склалася па незалежных ад яе прычынах. Раней Літва, Латвія і Польшча закрылі сваю паветраную прастору для самалётаў беларускага перавозчыка.